Замежны студэнт у сябе ў кватэры захоўваў больш за 22 000 пачкаў цыгарэт

Жыхары аднаго з дамоў у Маскоўскім раёне Мінска прасігналізавалі свайму ўчастковаму інспектару аб падазроным суседзе, да якога сістэматычна прыходзяць у госці розныя людзі.

16.09.2024 / 12:16

Скрыншот відэа

У ходзе праверкі інфармацыі было ўстаноўлена, што 28-гадовы замежны студэнт захоўваў дома больш за 22 тысячы пачкаў тытунёвай прадукцыі розных найменняў. Яны былі немаркіраваныя акцызнымі маркамі, а агульны кошт складаў больш за 7 000 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

У дачыненні да студэнта вядзецца адміністрацыйны працэс, прадукцыя канфіскаваная.

Nashaniva.com