Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?

Па ацэнках спецыялістаў, зенітныя дроны з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай для расійскіх верталётаў.

16.09.2024 / 16:20

Момант атакі зенітнага дрона. Скрын відэа: sternenko / X (Twitter) 

Аб тым, што ўкраінскія дроны сталі праблемай для расійскіх верталётаў, напісаў расійскі Z-ваенкар Fighterbomber. Па яго словах, «колькасць паражоных дронамі бартоў большая чым зенітнымі ракетамі».

Пра тое, што ўкраінскія FPV-дроны сталі заменай артылерыі, прызнаюць і іншыя аўтары.

У жніўні з'явілася два відэа, на якіх зафіксавана паражэнне з дапамогай зенітных дронаў ударнага верталёта Мі-28 і транспартнага Мі-8 у Курскай вобласці.

Ще одне ураження російського гелікоптера за допомогою FPV!

Воїни підрозділу М2 Центру спеціальних операцій СБУ на Курщині змогли вдарити вашим FPV по ще одному російському гвинтокрилу.

Цього разу Мі-8 отримав удар у хвостову частину дроном із потужною осколковою БЧ.
Подальша… pic.twitter.com/sY8jbdiIao

— Serhii Sternenko ✙ (@sternenko) August 9, 2024

Эксперты выдання Defense Express адзначаюць, што выкарыстаць беспілотнікі замест ракет менавіта ў змаганні з верталётамі магчыма праз тое, што ў апошніх у разы меншая хуткасць у параўнанні з рэактыўнымі самалётамі. Пры гэтым некаторыя FPV-дроны могуць развіваць хуткасць аж да 260 кіламетраў на гадзіну.

Акрамя гэтага, выкарыстанне так званага машыннага зроку на аснове камер у аптычным ці цеплавізарным дыяпазоне дазваляе спрасціць навядзенне FPV-дронаў.

Зразумела, што без сродкаў выяўлення цэлі, РЛС ці іншых, усё роўна не абысціся. Але яны, як адзначаюць спецыялісты, не абавязкова павінны ўваходзіць у комплекс, а могуць быць аб'яднаныя з ім праз аўтаматызаваную сістэму перадачы інфармацыі.

Яшчэ адной перавагай дронаў над ракетамі з'яўляецца памер, што дазваляе аднаму разліку запусціць значную іх колькасць. Да таго ж можна размеркаваць паміж беспілотнікамі ролі ў правядзенні атакі.

Такім чынам, адзначаюць спецыялісты, зенітны дрон з машынным зрокам аб'ектыўна становіцца самым маленькім, простым, мабільным і танным сродкам з усіх.

Да таго ж, у адрозненні ад ракеты, запуск дрона не суправаджаецца шэрагам дэмаскіруючых фактараў. Таксама такі зенітны дрон мае пасіўную наводку, супраць якой у сучасных верталётаў няма сродкаў барацьбы. Тыя комплексы, што выкарыстоўваюцца, наладжаны на абарону ад зенітных ракет, у першую чаргу з інфрачырвонай наводкай.

Пакуль расіяне спрабуюць змагацца з зенітнымі дронамі ўстаноўкай на верталёты самаробных комплексаў РЭБ.

Акрамя верталётаў, зенітныя FPV-дроны паспяхова збіваюць расійскія беспілотнікі-разведчыкі.

УСУ ўпершыню збілі расійскі «Арлан» на велізарнай вышыні

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава

Украінскі FPV-дрон упершыню збіў расійскі «Ланцэт»

Nashaniva.com