Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

У тым ліку шэсць жанчын.

16.09.2024 / 15:33

Напярэдадні Дня народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 37 чалавек, асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

Сярод памілаваных — шэсць жанчын, шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з'яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.

Раней на працягу ліпеня-верасня за тры хвалі памілавання выйшлі на свабоду 78 палітзняволеных.

@nashanivanews Сёння былі памілаваныя 37 палітвязняў #беларусь #нашаніва #политика #палітвязні #беларусь #минск #гродно #витебск ♬ mirage - théos & Antent

Nashaniva.com