Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы

У дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Белгарад» абверглі сцвярджэнні пра гібель свайго «ваенкара» Аляксандра Корабава. Хоць таго, што на яго быў напад, не адмаўляюць.

16.09.2024 / 23:10

Аляксандр Корабаў

«Так, ён у бальніцы. Знаходзіцца ў бальніцы ў Маскве», — сказала дырэктарка ДТРК «Белгарад» Надзежда Уласава, адказваючы на пытанне адносна стану Корабава і атрыманых ім раненняў.

Белгарадскі тэлеграм-канал «Пепел» раней паведамляў, што прапагандыст шпіталізаваны ў цяжкім стане. 

Раней Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што расійскага прапагандыста Аляксандра Корабава па мянушцы «Краб» забілі 15 верасня ў Белгарадзе. Ён нібыта загінуў ад удару па галаве.

У пацвярджэнне інфармацыі ўкраінская разведка апублікавала відэа, на якім чалавек, падобны на Корабава, спачатку некуды ідзе, а пасля на фота ляжыць ужо нібыта мёртвы.

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў

Nashaniva.com