Беларуса Андрэя Мялешку дэпартавалі з Грузіі ў Польшчу

Актывіста беларускай дыяспары ў Грузіі Андрэя Мялешку разам з малой дачкой пратрымалі ў аэрапорце ў Кутаісі 20 гадзін, а рэйс у Варшаву затрымаўся больш чым на 8 гадзін.

17.09.2024 / 00:38

Паколькі сувязі з Андрэем Мялешкам доўгі час не было, пайшлі чуткі, што яго могуць замест Польшчы дэпартаваць у Беларусь, пасадзіўшы на самалёт у Мінск. Такая перспектыва нічога добрага яму не прарочыла. 

Але ўрэшце ўжо апоўначы прыйшла вестка, што Мялешка з дачкой селі ў самалёт, які вылецеў на Варшаву. 

У Грузіі засталіся жонка і другая дачка Мялешкі.

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі сітуацыю з Андрэем Мялешкам у Грузіі

Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі

«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пусцілі ў Грузію

Беларуса Андрэя Мялешку не пусцілі назад у Грузію

Nashaniva.com