ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі
ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі, недалёка ад Алепа. Гэта адбылося 15 верасня.
17.09.2024 / 08:39
База выкарыстоўвалася расійскімі войскамі для вырабу і выпрабаванняў ударных БПЛА, а таксама для вытворчасці выбуховых прылад. На апублікаваным відэа бачны сцяжок з сімволікай ГУР.
Як сцвярджаецца, ракета выкарыстоўвалася для дэтанацыі выбухоўкі, закладзенай на аб'екце. Афіцыйна гэта не пацвярджалася.
У дзень гэтай атакі сірыйская праўладная газета Al-Watan выпусціла артыкул, дзе сцвярджаецца, што ГУР кантактуе з радыкальнай групоўкай «Нусра» ў Сірыі і «распрацоўвае планы сакрэтных нападаў на войскі Расіі ў Сірыі» пры падтрымцы антыасадаўскай апазіцыі.