Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка
Трагедыя адбылася на тэрыторыі санаторна-курортнага комплексу «Пліса».
17.09.2024 / 10:56
Афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф'я Глінская распавяла Kraj.by:
— 16 верасня а 13:00 паступіла паведамленне аб тым, што ў возеры Пліса патануў чалавек. Цела мужчыны выявіла яго жонка за 15 метраў ад берага. Работнікі санаторна-курортнага комплексу «Пліса» дасталі загінулага з вады.
На Глыбоцкай выратавальнай станцыі паведамілі, што, паводле папярэдніх звестак, у возеры Пліса загінуў 68-гадовы турыст з Санкт-Пецярбурга, які ў санаторыі адпачываў разам з жонкай. Паводле папярэдняй версіі, у расейца падчас купання ў возеры стала дрэнна з сэрцам.
Праверку па факце гібелі чалавека праводзіць Следчы камітэт. Прычыну смерці мужчына высветліць экспертыза.