Латыша затрымалі ў Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?

Такую версію выказалі ў твітары.

17.09.2024 / 11:33

Эмілс Асарс у куртцы з чырвона-белай палоскай на каўняры. Фота з твітара FreeBelarus

Латвійскія валанцёры з арганізацыі па падрымцы беларусаў FreeBelarus апублікавалі фота Эмілса Асарса ў куртцы з бела-чырвона-белай палоскай на каўняры і выказалі здагадку, што менавіта яна магла стаць прычынай затрымання хлопца ў Беларусі.

@nashaniva У Беларусі за БЧБ-палоску затрымалі грамадзяніна Латвіі? #беларусь #латвия #латвия #граница #переезд #верхнедвинск #верхнядзвінск #бчб #флаг #нашаніва ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Нагадаем, што паводле інфармацыі ад сваякоў, ён выехаў раніцай 11 верасня. Асарс кіраваў аўтамабілем Chrysler і павінен быў адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. Ён планаваў уехаць у Беларусь праз памежны пункт «Патэрніекі — Грыгараўшчына» каля 10:00.

12 верасня на тэлефон сваякоў паступіў званок з беларускага нумара, у якім сцвярджалася, што Асарса затрымала міліцыя.

Звязацца з гэтым нумарам паўторна не ўдалося, а афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала. Тэлефон самога Асарса з моманту затрымання застаецца адключаны.

Латвійская паліцыя праінфармаваная і занялася пошукамі.

Грамадзянін Латвіі паехаў у Беларусь і знік

Nashaniva.com