Лукашэнка: Напад на Беларусь — гэта Трэцяя сусветная вайна, я не блефую
Лукашэнка сёння сабраў сваіх прыхільнікаў на прысвечаны дню 17 верасня «патрыятычны форум» у «Мінск-Арэну». Выступаючы перад імі, ён расказвае пра ваенную моц Беларусі і яе нібыта ключавое значэнне.
17.09.2024 / 18:52
«Хачу папярэдзіць нашых праціўнікаў, нашых супернікаў. І тых, хто не разумее яшчэ. Не трэба гэта рабіць. Напад на Беларусь — гэта Трэцяя сусветная вайна», — заявіў Лукашэнка.
А каб хто раптам не падумаў, што гэта проста словы, ён яшчэ падмацаваў сваю грозную рыторыку:
«Я ўжо казаў: беларускую міралюбнасць не варта разумець і прымаць за слабасць. Калі я кажу пра гэта, вы не падумайце, што я блефую або згушчаю фарбы. Не. Як ніколі раней нам ёсць чым адказаць».
Пры гэтым у галоўнага саюзніка Лукашэнкі, пуцінскай Расіі, пакуль што не знайшлося нечым асаблівым адказаць на атаку ўкраінскімі войскамі сваёй уласнай тэрыторыі ў Курскай вобласці. І Трэцяя сусветная вайна пасля гэтага не пачалася.
Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове
Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца
Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?