Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс
Білі Айліш заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць за Камалу Харыс на выбарах прэзідэнта ЗША, бо яна змагаецца за абарону планеты і дэмакратыі.
18.09.2024 / 09:24
Фота: Chris Pizzello / AP
Амерыканская спявачка Білі Айліш і яе брат і аўтар песень Фінеас О'Конэл заклікалі сваіх слухачоў падтрымаць Камалу Харыс на будучых выбарах прэзідэнта ЗША. Відэазварот з адпаведным заклікам выканаўца размясціла на сваёй старонцы ў Instagram.
Білі Айліш заявіла, што яна і яе брат будуць галасаваць за Камалу Харыс і Тома Уолса, бо яны змагаюцца за абарону рэпрадуктыўнай свабоды, «нашай планеты і нашай дэмакратыі»
«Мы не можам дазволіць экстрэмістам кіраваць нашымі жыццямі, нашымі свабодамі і нашай будучыняй. Адзіны спосаб спыніць іх — прагаласаваць і выбраць Камалу Харыс», — гаворыцца ў роліку.
На Білі Айліш у інстаграме падпісаныя 119 млн чалавек.
Раней галасаваць за Харыс заклікала Тэйлар Свіфт.