Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

«Андрэй на волі! Як прыгожа пішуцца гэтыя словы! Але чаканні ўсё ж застаюцца…» — напісаў у фэйсбуку Анатоль Лябедзька.

18.09.2024 / 09:35

Фота: Радыё Свабода

Андрэй Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў пакінуць прафесію.

Яго затрымалі 27 верасня 2023 года. Яго абвінавацілі паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), а таксама паводле арт 367 ч. 2 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і артыкула 369 прым. 1 (дыскрэдытацыя Беларусі) і ў сакавіку 2024 года пакаралі 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі.

Пакаранне адбываў у магілёўскай калоніі.

Nashaniva.com