Памёр найлепшы бамбардзір чэмпіяната свету па футболе 1990 года
Былому форварду зборнай Італіі Сальваторэ Скілачы было ўсяго 59 гадоў.
18.09.2024 / 18:37
Сальваторэ Скілачы на піку сваёй кар'еры — падчас мундыяля-1990. Фота: Alessandro Sabattini / Getty Images
У 2022 годзе Скілачы дыягнаставалі рак тоўстай кішкі. З таго часу ён перанёс 2 аперацыі.
На працягу клубнай кар'еры Скілачы гуляў за італьянскія клубы «Месіна», «Ювентус» і «Інтэр», а таксама японскі клуб «Джубіла Івата».
На хатнім чэмпіянаце свету, які праходзіў у 1990 годзе, Скілачы забіў 6 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом таго турніру. На ім зборная Італіі заваявала бронзавыя медалі.
Апошні раз за зборную Італіі Сальваторэ Скілачы згуляў у 1991 годзе, а завяршыў кар'еру ў 1997-м.
Памёр брат Майкла Джэксана, удзельнік гурта Jackson 5