Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

153 тэмпературныя рэкорды перакрытыя на беларускіх метэастанцыях з 30 жніўня, калі пачаўся працяглы перыяд гарачага надвор’я, сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

18.09.2024 / 18:54

Апошнія два дні расце колькасць станцый, дзе абнаўляюцца лакальныя максімумы. Калі 15 верасня іх было 16 (з 48, што пад назіраннем), то 16-га — 21, 17-га — 26. З 12 верасня рэкорды фіксуюцца штодня.

Мінулым днём перапісана дзевяць рэкордаў, якія трымаліся з 1964 года: у Магілёве — 27 (было 25,8), Віцебску — 26 (24,7); Бабруйску — 26,9 (26,7), Шаркаўшчыне — 26,5 (24,4), Лепелі — 26,5 (25,1), Горках — 26,3 (24,8), Полацку — 26,2 (25), Верхнядзвінску — 25,4 (24,4) і Вілейцы — 25,3 (24,5).

Яшчэ старэйшы рэкорд абноўлены ў Слаўгарадзе — 27,5 (25,9 у 1955 годзе).

У Мінску гістарычныя экстрэмумы фіксуюцца чацвёрты дзень запар. 17 верасня паветра прагрэлася да 26,5 градуса (было 25,8 у 2015 годзе).

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?

Зачыніць вокны, не курыць, не есці тлустае. Мінскі цэнтр гігіены расказаў, што рабіць, калі на вуліцы смог

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго

Nashaniva.com