Зяць Чаўшэску патрабуе перагледзець прысуд цесцю

Зяць былога румынскага лідара Нікалае Чаўшэску звярнуўся ў суд з патрабаваннем перагледзець прысуд трыбунала аб расстрэле кіраўніка краіны і яго жонкі, піша РІА «Навіны»

19.09.2024 / 12:14

Мірча Опран настойвае, што камуністычнага лідара Румыніі расстралялі разам жонкай у 1989 незаконна: вердыкт быў прыняты без права на апеляцыю, няма крымінальнай справы з доказамі, арышт быў зроблены без ордара.

Румынія была адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе сацыялістычны рэжым быў скінуты шляхам паўстання, а былы камуністычны лідар краіны быў пакараны смерцю.

Nashaniva.com