Не толькі Ліван: тэлефон выбухнуў у руках у мужчыны ў цэнтры Масквы

Выбух адбыўся, калі выбухалі сродкі сувязі па ўсім Ліване. Мужчына не стаў чакаць хуткую і збег.

19.09.2024 / 13:26

Фота: Mash

У руках у масквіча на Арбаце 18 верасня выбухнуў тэлефон.

Гэта адбылося ў той жа час, калі па ўсім Ліване выбухалі пэйджары, рацыі, тэлефоны і іншыя сродкі сувязі. Mash піша, што ў масквіча выбухнуў смартфон Honor 70.

Мужчына атрымаў раненні рукі. Аднак чакаць хуткай ён не стаў і ўцёк у невядомым кірунку. Сілавікі цяпер шукаюць пацярпелага, а тэлефон аддалі на экспертызу: будуць правяраць, ці не быў ён з той жа партыі тэхнікі, якая выбухала на Блізкім Усходзе.

Аднак папярэдняя версія іншая: у тэлефона мог проста перагрэцца акумулятар.

Nashaniva.com