Германія пераадолела недахоп расійскага газу

Міністр эканомікі заявіў аб заканчэнні энергетычнага крызісу ў ФРГ. 

19.09.2024 / 13:47

Фота: Minenergo_by / Telegram

Германія пераадолела недахоп расійскага газу. З такімі словамі віцэ-канцлер, міністр эканомікі і энергетыкі Роберт Хабек выступіў на сустрэчы з грамадзянамі ў горадзе Аснабрук, піша Bild.

«Недахопу расейскага газу больш няма. <..> Дэфіцыту газу больш няма», — сказаў ён. Паводле яго слоў, нямецкія прыродныя сховішчы газу (ПСГ) загадзя запоўненыя, усе планавыя паказчыкі выкананы. Міністр заявіў аб заканчэнні энергетычнага крызісу ў ФРГ. 

Хабек прызнаў, што цэны на газ у Германіі цяпер вышэйшыя, чым да вайны. Але, паводле яго слоў, гэта не звязана з адсутнасцю паставак з Расіі.

«Цэны вышэйшыя, гэта тычыцца і газу, але не таму, што ў нас яго дэфіцыт», — сказаў ён. Сапраўдная прычына — спякота ў краінах Азіі, якія закупляюць звадкаваны прыродны газ, каб генераваць электрычнасць для кандыцыянераў.

Віцэ-канцлер ФРГ упэўнены, што цэны на газ зноў упадуць, калі дадатковыя аб'ёмы ЗПГ вызваляцца і паступяць на нямецкі рынак. У цэлым цэны на газ у Германіі будуць толькі» ўмерана вышэй, чым у гады да пандэміі», паабяцаў ён.

Nashaniva.com