Cілавікі затрымалі ў Маскве Уладзіслава Бакальчука

Саўладальніка Wildberries затрымалі пасля ўчорашняй перастрэлкі. Следчы камітэт Расіі завёў справу паводле пяці артыкулаў.

19.09.2024 / 14:13

Сілавікі затрымалі мужа Таццяны Бакальчук і ўладальніка 1% Wildberries Уладзіслава Бакальчука, паведаміла РБК крыніца. Прадстаўнік бізнэсоўца пацвердзіў ягонае затрыманне. 

Абарона Бакальчука назвала затрыманне «беспрэцэдэнтным парушэннем правоў падабароннага», а абвінавачванні ў забойстве «абсурднымі».

Затрыманне Бакальчука адбылося пасля перастрэлкі ў сераду, 18 верасня, каля аднаго з офісаў кампаніі ў цэнтры Масквы.

Уладзіслаў Бакальчук заявіў, што збіраўся правесці перамовы з кіраўніцтвам РВБ — аб'яднанай кампаніі маркетплейса і аператара вонкавай рэкламы Russ. Таццяна Бакальчук і сама арганізацыя гэта абверглі, заявіўшы, што «ніякіх сустрэч з Уладзіславам запланавана не было».

Nashaniva.com