«Газпрам» пабудуе пад Мінскам завод па вытворчасці звадкаванага газу
Комплекс звадкавання прыроднага газу будзе пабудаваны ў Мінскай вобласці за сем месяцаў, паведаміла гендырэктар кампаніі «Газпрам гелій сэрвіс» Любоў Брыш на пасяджэнні некалькіх камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, піша «Спутнік».
19.09.2024 / 15:23
Ілюстрацыйнае фота Dmitry Lovetsky / AP
Расійскі газавы гігант ужо знайшоў пляцоўку пад вытворчасць ЗПГ у Мінскай вобласці і мае намер здаць прадпрыемства ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.
Тэрмін здачы прадпрыемства ў эксплуатацыю — 2025 год. Браш адзначыла, што пакуль у Беларусі не развіта адпаведнае заканадаўства, і пабудаваць завод па выпуску звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) цяпер практычна немагчыма.
Аднак было знойдзена рашэнне. Пляцоўкай для прадпрыемства будзе зона з асаблівым прававым рэжымам — Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».
Завод пабудуюць у прывязцы да аналагічнага прадпрыемства ў Валгаградскай вобласці.