«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі

Боты атрымалі заданне расхвальваць выступ Мікалая Лукашэнкі на «Дні народнага адзінства».

19.09.2024 / 21:57

Скрыншот з відэа

Відэа з ігрой Мікалая Лукашэнкі на раялі на канцэрце да «Дня народнага адзінства», размешчанае ў розных акаўнтах тыктока, сабрала сотні каментарыяў. І тыя каменты напісаныя пад капірку. Боты на ўсе лады хваляць як самога наследнага прынца, так і яго выступ, які адкрываў святочны канцэрт.

Іншыя дадаюць: «Шматгранны!!! Таленавіты ва ўсім!!!».

Частым з'яўляецца і эпітэт «разумнік».

Не забываюць згадаць і бацьку хлопца, зрабіць заўвагу пра бацькавы гены і выхаванне.

Нарэшце, яшчэ адной групе ботаў было, імаверна, дадзена заданне напісаць, што з Мікалая выйдзе добры прэзідэнт. 

Як заўсёды, боты ўзаемна лайкаюць свае каменты. 

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

«Не пераношу сэкандаў». Боты пайшлі ў атаку на сэканд-хэнды

«Дзякуй вам за сына Мікалая». Боты атрымалі новую метадычку адносна Абельскай

Nashaniva.com