ЕС падаўжае яшчэ на год санкцыі супраць Зімбабвэ

16.02.2010 / 15:37

Еўрасаюз пакінуў у сіле яшчэ на год дзеючыя супраць Зімбабвэ міжнародныя санкцыі, тлумачачы свой крок нявырашанымі палітычнымі рознагалоссямі паміж прэзідэнтам краіны Робертам Мугабэ і прэм’ер‑міністрам Морганам Цвангіраі.

Лідэр апазіцыі Морган Цвангіраі і прэзідэнт Роберт Мугабе дамовіліся ў лютым 2008 года сфармаваць урад нацыянальнага прымірэння і падпісалі пагадненне пра падзел улады, аднак да гэтага часу супярэчнасці паміж імі застаюцца нявырашанымі.

Еўрасаюз увёў санкцыі, якія прадугледжваюць эмбарга на пастаўкі зброі і забарону на выдачу віз, супраць Зімбабвэ ў 2004 годзе.