Еўрапарламент прызнаў Эдмунда Гансалеса прэзідэнтам Венесуэлы

Разам з тым ніводная еўрапейская краіна афіцыйна не прызнала Гансалеса прэзідэнтам.

20.09.2024 / 07:47

Лідарка апазіцыі Марыя Карына Мачада і Эдмунда Гансалес звяртаюцца да прыхільнікаў. Фота: AP Photo / Cristian Hernandez

Еўрапейскі парламент прызнаў апазіцыянера Эдмунда Гансалеса законным прэзідэнтам Венесуэлы. За рэзалюцыю, прынятую ў чацвер, прагаласавалі 309 дэпутатаў, супраць — 201, і 12 парламентарыяў устрымаліся ад галасавання, піша Радыё Свабода.

Паводле афіцыйных звестак, на выбарах 28 ліпеня перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Нікалас Мадура, які апярэдзіў Гансалеса амаль на 8 адсоткавых пунктаў. Аднак апазіцыя апублікавала свае падлікі, згодна з якімі Гансалес адназначна выйграў, атрымаўшы 67% галасоў.

Нягледзячы на гэта, у пачатку верасня Гансалес пакінуў Венесуэлу — Іспанія дала яму палітычны прытулак у сувязі з ордэрам на арышт апазіцыянера, які выдалі венесуэльскія ўлады.

Разам з тым ніводная еўрапейская краіна афіцыйна не прызнала Гансалеса прэзідэнтам. Але і абвяшчэнне пра перамогу Мадуры еўрапейскія дыпламаты называлі «не вартым даверу».

Апанент Мадуры пасля выезду з Венесуэлы заявіў, што яго прымусілі прызнаць новага прэзідэнта

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Нікалас Мадура пераносіць святкаванне Калядаў на 1 кастрычніка

Nashaniva.com