У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме

У раскладзе суда Чыгуначнага раёна адзначылася імя Віталя Аляксандравіча Храмцова.

20.09.2024 / 10:11

Пад такімі звесткамі вядомы блогер Bulbanews, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Bulbanews мае ў інстаграме 600 тысяч падпісчыкаў. Гэта не палітычны кантэнт, а прыколы, праўда, з беларускім каларытам.

Адзін з апошніх ролікаў — пра тое, як Віталь падключыўся да вялізнага экрана Galleria Minsk і пагуляў на ім на прыстаўцы. Гэта сабрала 580 тысяч лайкаў.

У сацсетках блогер быў апошні раз у сераду ўвечары. Таму вельмі верагодна, што ўсё ж менавіта ён трапіў пад дзве адміністратыўкі па прыездзе ў Віцебск — мужчыну паставілі ў віну распаўсюд «экстрэмізму» і дробнае хуліганства.

Nashaniva.com