БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Ва Ушачах за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі трох супрацоўнікаў Белтэлекама

20.09.2024 / 10:33

Nashaniva.com

19 верасня суд Ушацкага раёна разгледзеў адміністрацыйныя справы супраць трох супрацоўнікаў «Белтэлекама».

Іх абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП), піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Сярод асуджаных — ганаровы грамадзянін раёна Генадзь Арлоўскі. На Белтэлекаме ён працуе кабельшчыкам-спайшчыкам 4 разраду.

Таксама за «экстрэмізм» судзілі інжынераў Сяргея Чарткова і Дзмітрыя Фядуковіча. Вынікі судоў невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула