Махляры прыдумалі новы развод у інтэрнэце

Гэтым разам яны ўзяліся за Telegram.

20.09.2024 / 11:38

«Апошнім часам карыстальнікі Telegram сталі атрымліваць спам-рассылку нібыта ад службы падтрымкі аб тым, што імі была аформленая заяўка на выдаленне профілю. Для адмены працэдуры прапаноўвалася перайсці па спасылцы на фішынгавую старонку або інтэрнэт-рэсурс (цалкам ідэнтычны дызайну самога Telegram).

Далей увесці нумар тэлефона і код бяспекі. Пасля ўводу гэтых звестак акаўнт пераходзіць пад кантроль махляроў», — паведамляе сталічная міліцыя.

Аднак платформа месенджара не прадугледжвае выдаленне акаўнта праз службу падтрымкі. Акаўнт можа быць выдалены толькі па ініцыятыве яго ўладальніка.

Nashaniva.com