Naviband выдаў сінгл «Арыён»

Кампазіцыя спалучае электроннае і акустычнае гучанне.

20.09.2024 / 12:05

Сёння стартуе вялікае акустычнае турнэ беларускай музычнай каманды па Еўропе. Індзі-поп-бэнд наведае 16 гарадоў у 7 краінах — Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Чарнагорыі, Польшчы, Латвіі і Літве.

Слухаць новы сінгл можна таксама тут.

Nashaniva.com