Кавамашыну рамантавалі амаль паўгода — беларуска пайшла ў суд і атрымала маральную кампенсацыю

Гісторыя пачалася яшчэ ў маі мінулага года: жанчына аддала ў рамонт кавамашыну і заплаціла 380 рублёў. Калі праз месяц кур'ер вярнуў тэхніку, аказалася, што няспраўнасць не знікла, піша Onliner.by.

20.09.2024 / 12:29

Ілюстрацыйнае фота

ІП паабяцаў зноў забраць кавамашыну, але зрабіў гэта толькі ў жніўні. Рамонт зацягваўся, 3 студзеня 2024 года жанчына не атрымала яе назад і пайшла ў суд Светлагорскага раёна.

Яна прасіла скасаваць дамову, вярнуць 380 рублёў за першапачатковы рамонт і 642,2 рубля няўстойкі, а таксама выплаціць 150 рублёў маральнай кампенсацыі. Акрамя таго, яна настойвала на кампенсацыі судовых выдаткаў за кошт ІП.

Падчас судовага разбору высветлілася, што кавамашына няспраўная, а першапачатковы рамонт быў няякасным. Пасля другога рамонту з-пад корпуса пачала працякаць вада.

Рашэннем суда дамова аказання паслуг была скасавана. З адказчыка на карысць жанчыны спагналі 380 рублёў, якія яна заплаціла за рамонт, плюс 380 рублёў няўстойкі і 150 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, таксама вырашана пытанне аб судовых выдатках.

Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана і ўступіла ў законную сілу.

Nashaniva.com