Пад Баранавічамі з-за лася перакуліўся «Фальксваген»

Сёння раніцай у Баранавіцкім раёне адбылося ДТЗ з-за лася, які выбег на дарогу. У выніку інцыдэнту тры чалавекі былі дастаўленыя ў бальніцу. Пра гэта паведамляе прэс-служба УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

20.09.2024 / 18:06

Згодна з інфармацыяй канала, каля 07:00 раніцы 27-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen рухаўся па аўтадарозе Р-99 «Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна».

Па папярэдніх звестках, на 32-м кіламетры дарогі кіроўца спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з ласём, які раптам выбег на трасу, змяніў кірунак руху і не справіўся з кіраваннем. Гэта прывяло да таго, што аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку аварыі кіроўца і два пасажыры (33-гадовая жанчына і 10-гадовая дзяўчынка) былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для правядзення абследавання і ацэнкі стану здароўя.

Чарговае смяротнае ДТЗ з ласём

У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык

У Баранавічах жанчына трапіла пад машыну і загінула

Nashaniva.com