Ізраіль паведаміў, што забіў у Бейруце аднаго з камандзіраў руху «Хезбала»

Армія абароны Ізраіля нанесла ўдар па паўднёвым прыгарадзе Бейрута — сталіцы Лівана. Рабіўся ён не проста так, а з мэтай забіць камандуючага спецыяльнымі аперацыямі групоўкі «Хезбала» Ібрагіма Акіля. Сцвярджаецца, што гэтая мэта паспяхова дасягнутая.

20.09.2024 / 19:05

Паводле ліванскіх СМІ, ізраільскі знішчальнік F-35 выпусціў дзве ракеты, цэллю для якіх быў будынак у раёне Дахія. У выніку ўдару, як сцвярджае Міністэрства аховы здароўя Лівана, загінулі 8 чалавек, а 59 атрымалі раненні. Адзін з загінулых нібыта Ібрагім Акіль.

Паведамляецца, што раніцай 20 верасня Акіль быў выпісаны з бальніцы. Ён атрымаў раненні падчас масавай дэтанацыі бесправадных прылад сувязі 18 верасня, перадае тэлеканал Al Hadath.

Акіль нібыта быў забіты разам з членамі элітнага падраздзялення «Хезбаллы» «Радван», калі яны праводзілі сустрэчу, піша Reuters.

Ібрагім Акіль знаходзіўся ў вышуку ЗША: у 1980-я гады ён быў адным з асноўных членаў арганізацыі «Ісламскі Джыхад» — тэрарыстычнай ячэйкі «Хезбалы». Гэтая ячэйка ўзяла на сябе адказнасць за выбухі пасольства ЗША ў Бейруце ў красавіку 1983 года, у выніку якіх загінулі 63 чалавекі, а таксама за выбухі казармаў марской пехоты ЗША ў кастрычніку 1983 года, якія забралі жыцці 241 амерыканскага вайскоўца. За інфармацыю пра Акіля прызначаная ўзнагарода да 7 мільёнаў даляраў.

Дарадца па нацыянальнай бяспецы Белага дому Джон Кірбі заявіў, што ЗША не былі загадзя праінфармаваныя пра ўдар ізраільскай арміі па Бейруце. 

Прэм’ер-міністар Лівана Наджыб Мікаці абвінаваціў Ізраіль у тым, што ён «не надае значэння ніякім гуманітарным, прававым або маральным меркаванням».

ЦАХАЛ нанёс удары па цэлях на поўдні Лівана

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат

Ізраіль стаў бамбіць паўднёвы Ліван

Не толькі Ліван: тэлефон выбухнуў у руках у мужчыны ў цэнтры Масквы

Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі

Nashaniva.com