У Хоцімску двое рабочых выпалі з будаўнічай люлькі, адзін загінуў

Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 20 верасня двое рабочых 54 і 44 гадоў рамантавалі будынак раённай бальніцы на вышыні трэцяга паверха, паведамляе Следчы камітэт. Падчас працоўнага працэсу адбыўся абрыў мацавання будаўнічай люлькі, у выніку чаго мужчыны ўпалі на бетонныя прыступкі запаснога ўваходу.

20.09.2024 / 19:46

Скрыншот з відэа

Адзін рабочы памёр на месцы здарэння, другога са шматлікімі траўмамі шпіталізавалі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая папярэдне ўжо высветліла, што рабочыя не выкарыстоўвалі страховачныя прыстасаванні. 

Мужчына пад Рагачовам загінуў, распілоўваючы снарад часоў Другой сусветнай вайны

Чарговае смяротнае ДТЗ з ласём

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка

Nashaniva.com