Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Украінскія ўлады забаранілі чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram на службовых прыладах, што тлумачыцца пагрозай нацыянальнай бяспецы.

20.09.2024 / 22:41

Паводле каментароў афіцыйных асоб, абмежаванні будуць распаўсюджвацца толькі на службовыя перамовы паміж супрацоўнікамі дзяржаўных структур і не закрануць асабістыя тэлефоны або афіцыйныя тэлеграм-каналы.

Рашэнне аб забароне Telegram на службовых прыладах прынялі Украінскі нацыянальны каардынацыйны цэнтр па кібербяспецы і Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА). Выкарыстанне месенджара таксама абмежавалі на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў, што расійскія спецслужбы маюць доступ да перапіскі карыстальнікаў Telegram, нават калі паведамленні выдаленыя, а таксама да іх асабістых даных.

«Я заўсёды выступаў і выступаю за свабоду слова, але пытанне Telegram — гэта пытанне не свабоды слова, а нацыянальнай бяспекі», — цытуе Буданава афіцыйны акаунт РНБА ў фэйсбуку.

Служба бяспекі Украіны і Генштаб УСУ таксама заявілі, што Расія актыўна выкарыстоўвае гэты месенджар для кібератак, распаўсюджвання шкоднаснага ПЗ, вызначэння геалакацыі карыстальнікаў і карэктавання ракетных удараў.

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца

Павел Дураў на допыце заявіў, што супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі

«Сапраўдны геній»: што вядома пра Мікалая Дурава, сузаснавальніка Telegram

Макрон прапаноўваў Дураву перанесці штаб-кватэру Telegram у Парыж, а спецслужбы Францыі ламалі айфон заснавальніка месенджара

Nashaniva.com