У Расіі заявілі пра атаку 100 украінскіх беспілотнікаў

Расійскае Мінабароны заявіла, што ўначы 21 верасня тэрыторыю Федэрацыі і акупаваны Крым атакаваў 101 украінскі БПЛА.

21.09.2024 / 08:42

«53 БПпЛА перахопленыя і знішчаныя над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 18 — над тэрыторыяй Краснадарскага краю, 5 — над тэрыторыяй Калужскай вобласці, па 3 БПЛА над тэрыторыямі Цвярской і Белгародскай абласцей, па адным БПЛА над тэрыторыямі Смаленскай, Курскай абласцей і Рэспублікі Крым, 16 БПЛА-над акваторыяй Азоўскага мора», — гаворыцца ў паведамденні.

Nashaniva.com