Заўтра ў Беларусь прыйдзе астранамічная восень

Восеньскае раўнадзенства наступіць 22 верасня, пасля чаго ў Беларусі, як і ва ўсім Паўночным паўшар'і, пачнецца астранамічная восень.

21.09.2024 / 11:14

22 верасня даўгата дня і даўгата ночы аднолькавыя, потым у Паўднёвым паўшар'і светлавы дзень пачне расці, а ў Паўночным — скарачацца.

Па дадзеных астрафізікаў, у гэтым годзе сонца 22 верасня прыкладна ў 14:45 па мінскім часе перасячэ нябесны экватар і «сыдзе» з Паўночнае паўшар'я ў Паўднёвае.

У нядзелю, 22 верасня, даўгата дня на шыраце Мінска складзе каля 11 гадзін 40 хвілін, а пасля будзе ўвесь час змяншацца, пакуль не наступіць самая доўгая ноч у годзе.

І так будзе да трэцяй дэкады снежня.

Nashaniva.com