«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава

У новым выпуску ТОКу былы палітвязень і былы вядучы БТ Дзмітрый Лукша расказаў пра сваю перапалку з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым.

23.09.2024 / 09:00

Дзмітрый Лукша (злева) і Марат Маркаў

Дзмітрый Лукша прызнаецца, што дазваляў сабе некаторыя смелыя, дзёрзкія выхадкі.

Лукша заўважае: «Марат Сяргеевіч вельмі сябе любіць. Не скажу, што гэта нейкі грэх. Ён дапускае нейкую самаіронію. Але іронія збоку тоіць у сабе небяспеку».

Ён згадвае выпадак, які адбыўся:

«Я сяджу, грыміруюся перад перадачай. Заходзіць Марат Сяргеевіч у грымёрку. Я ці заняў яго месца, ці яго час, ці яго грымёр мяне грыміраваў. Факт у тым, што ён заходзіць і бачыць мяне. І ў яго фраза: «Што, Дзмітрый, зноў мяне падвёў?» І звяртаецца да грымёршы: «Каценька, нешта вы доўга грыміруеце Дзмітрыя. Я не думаю, што там нешта яму дапаможа». А я кажу: «А вы, Марат Сяргеевіч, прычоску паправіць зайшлі?»

@tokbelarus Экс-ведущий «Зоны X» рассказал о своей зарплате #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ оригинальный звук - ТОК | TALK - Пра Беларусь

Лукша згадвае, што адразу пашкадаваў аб сваіх словах, бо погляд у Маркава стаў «тыгрыным». «Па-першае, ён у шоку ад таго, што яму гэта нехта сказаў. Па-другое, што нехта гэта чуў. І да таго ж, хто гэта кажа?»

Па словах Лукшы, Маркаў — разумны чалавек, які ніколі не дэманстраваў сваёй непрыязі да нейкага з супрацоўнікаў, але холад адчуваўся. Сітуацыя Дзмітрыя была ўскладненая выпадкам з смс, шэрагам іншых праблем і яго сяброўствам з Кірылам Казаковым, з камандай якога вёў барацьбу Маркаў. Усё гэта прывяло да звальнення Лукшы з БТ.

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

«Занадта смелы, занадта дзёрзкі, выдатны стратэг». Прапагандысты пачалі аблізваць новага міністра інфармацыі

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Маркаў: Давер беларусаў да дзяржаўных СМІ істотна вырас

Nashaniva.com