52-гадовую Наталлю Гаўрон будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.

21.09.2024 / 15:13

Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Суд над ёй распачнецца 30 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Наталля Браніславаўна Гаўрон

Nashaniva.com