Карпенка сказаў пра чатыры магчымыя даты выбараў. Але назваў толькі адну
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка ў інтэрв'ю Tochka.by сказаў, што цяпер разглядаюцца некалькі магчымых дат для правядзення прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе.
21.09.2024 / 15:44
Ігар Карпенка
«Ёсць чатыры прыкладныя даты правядзення выбараў, уключаючы крайнюю — 20 ліпеня 2025 года», — заявіў Карпенка.
Паводле календара правядзення выбараў, яны павінны адбыцца менавіта да 20 ліпеня. Таму ў прынцыпе гэтая дата была вядомая і без Карпенкі.
Астатнія ж тры даты Карпенка называць не стаў. Таксама ён адмовіўся сказаць, якую дату ён сам бы лічыў аптымальнай.
Ярмошына лічыць, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску
Лукашэнка назваў выбары полем бою
Кіраўнік ЦВК паабяцаў сюрпрызы для выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта
Беларускіх школьнікаў будуць адукоўваць наконт выбараў