Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы
Намеснік камандзіра палка загінуў паўмесяца назад.
21.09.2024 / 18:44
Буча пасля адыходу расійскіх войскаў. Фота AP
Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра смерць падпалкоўніка Аляксандр Вячаслававіча Курына з пазыўным «Шкіпер». Ён загінуў у выніку ўдару FPV-дрона прыблізна 12-14 верасня 2024 года ў раёне пасёлка Глушкава Курскай вобласці.
У канцы жніўня 2024 па аўтамабілі, у якім знаходзіўся падпалкоўнік, таксама ўдарыў FPV-дрон. Курын тады выжыў, але загінуў яго намеснік Юрый Міхайлаў.
Курын быў камандзірам 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ РФ (в/ч 74268, Пскоў). Менавіта вайскоўцы гэтага палка прысутнічалі ў Бучы і былі ідэнтыфікаваныя як непасрэдныя выканаўцы забойстваў мясцовых жыхароў.