Іран прэзентаваў новую версію дрона-камікадзе «Шахед»

У Тэгеране сёння прайшоў вайсковы парад ў памяць пра пачатак ірана-іракскай вайны 1980-1988 гадоў. Падчас параду іранская армія прадэманстравала новую балістычную ракету і ўдасканаленую мадэль ударнага беспілотніка Shahed 136, паведамляюць іранскія СМІ.

21.09.2024 / 22:32

Мадыфікацыя дрона Shahed 136B мае далёкасць да 4000 км, у той час як першапачатковая мадэль магла ляцець на 1000-2000 км, паведамляюць іранскія агенцтвы IRNA і Tasnim.

На парадзе таксама была прадстаўленая цвёрдапаліўная балістычная ракета «Джыхад» з далёкасцю 1000 км, распрацаваная Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Нагадаем, што Расія з восені 2022 года выкарыстоўвае іранскія дроны Shahed 131 і Shahed 136 для атак на ўкраінскую інфраструктуру. Расіяне нават наладзілі іх зборку ў горадзе Елабуга ў Татарстане.

Расія ставіць SIM-карты ў «Шахеды» для выкарыстання мабільнай сеткі Украіны

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам

«Не балбачы і не панікуй, а то пасадзім». Прапаганда ў замяшанні пасля збіцця расійскіх шахедаў над Беларуссю

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду

Nashaniva.com