Расіяне трапілі КАБамі ў шматпавярховік у Харкаве

У суботу ўвечары расіяне нанеслі ўдары кіраванымі авіябомбамі па Харкаве, ёсць траплянне ў жылую шматпавярхоўку: пацярпеў сама меней 21 чалавек, сярод іх трое дзяцей.

22.09.2024 / 08:03

Войскі РФ вечарам 21 верасня ўдарылі па Харкаве двума КАБамі, адно з траплянняў — у жылы шматпавярховы дом у Шаўчэнкаўскім раёне, паведаміў кіраўнік АВА Алег Сінегубаў.

У бліжэйшых дамах выбіла шыбы, згарэлі машыны. 

Колькасць пацярпелых па стане на 2 гадзіны ночы — 21 чалавек, іх узрост — ад 8 да 84 гадоў. Два чалавекі ў цяжкім стане.

Nashaniva.com