Мінчук знайшоў хітры спосаб зарабляць на арэндных самакатах

Міліцыянты затрымалі 18-гадовага мінчаніна, які карыстаўся ўразлівасцю электрасамакатаў. Паводле СК, ён нанёс шкоду кампаніі самакатаў на 33 тысячы рублёў.

22.09.2024 / 10:26

Паводле МУС, хлопец стварыў 220 акаўнтаў у дадатку, да якіх прывязаў банкаўскую карту з нулявым балансам. Паколькі грошы спісваюцца пасля заканчэння паездкі, ён змог катацца бясплатна.

Такім спосабам хлопец зрабіў больш за 600 паездак. Акрамя таго, ён здаваў самакаты ў арэнду знаёмым або знаходзіў кліентаў у інтэрнэце. Такім чынам ён зарабіў каля 700 рублёў.

З часам малады чалавек настолькі паверыў у сваю беспакаранасць, што стаў пісаць скаргі ў службу падтрымкі з рознымі прэтэнзіямі.

Шкода кампаніі перавысіла 33 тысячы рублёў.

Заведзена крымінальная справа за прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае ў буйным памеры

 

 

.

Nashaniva.com