Чарговае выпрабаванне ядзернай міжкантынентальнай ракеты «Сармат» скончылася правалам

Ядзерная міжкантынентальная балістычная ракета «Сармат» выбухнула проста ў шахце падчас выпрабаванняў.

22.09.2024 / 10:43

Выпрабаванне РС-28 «Сармат» скончылася поўным правалам, піша OSINT-даследчык MeNMyRC. Яно прайшло арыенціровачна 20 або 21 верасня — дакладная дата невядомая. Ракета выбухнула проста ў шахце каля Плясецкага касмадрома.

«Сармат» — ракета на вадкім паліве, таму гэтая аварыя магла адбыцца асобна ад фактычнага запуску, удакладняе MeNMyRC.

Ракета знішчыла палігон, пакінуўшы велізарную варонку.

Як паведамляюць OSINT-аналітыкі, гэта чацвёртае правальнае выпрабаванне «Сармата». Апошняе паспяховае выпрабаванне ракеты прайшло 20 красавіка 2022 года.

Nashaniva.com