У Вязынцы адсвяткавалі «Багач» ФОТЫ

Народнае свята ўраджаю сабрала нямала народу.

22.09.2024 / 18:11

Фота тут і далей: БелТА

Святкаванне ў Вязынцы народнага свята «Багач» арганізавалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Фотарэпартаж публікуе БелТА.

На радзіме народнага паэта Янкі Купалы восеньскі фэст стаў ужо традыцыйным. З даўніх часоў «Багач» прынята называць святам ўраджаю, калі заканчваецца жніво. Згодна з традыцыямі, у другой палове восені, калі палі і сады пусцеюць, можна крыху адпачыць і падзякаваць прыродзе за атрыманы ўраджай.

Гасцям свята паказалі ўрачысты абрад ссыпання збожжа і запальвання агню, прагучалі дажынкавыя і восеньскія песні з розных рэгіёнаў Беларусі, не абышлося і без танцаў.

Nashaniva.com