Што ёсць у новым гандлёвым цэнтры Prizma, які адкрыўся ў Мінску?

Новы гандлёва-забаўляльны цэнтр Prizma знаходзіцца на Партызанскім праспекце, 79, у 20 метрах ад станцыі метро «Партызанская».

22.09.2024 / 19:00

Фота тут і далей: «Смартпрэс»

Выданне «Смартпрэс» пабывала ўнутры.

Тут, здаецца, няма праблем з арандатарамі. У дзень запуску адкрытыя яшчэ не ўсе крамы, але практычна ўся свабодная плошча ўжо занятая: літаральна на кожным кроку красуюцца цалкам канкрэтныя шыльды — ад крам касметыкі і тэхнікі да розных пунктаў грамадскага харчавання.

На ніжнім узроўні, напрыклад, ужо адкрыўся гіпермаркет «Гіпа», крамы «5 элемент», «Подружка» і «Галамарт».

На першым паверсе — аптэка, крама касметыкі і парфумерыі «Кравт», першая ў Беларусі фірмовая крама Redmond, крама посуду і тавараў для дома VDOM.

Гіганцкую плошчу, мяркуючы па шыльдах, заняў расійскі брэнд адзення Gloria Jeans.

На другім паверсе — абутковая крама Vito (хутка побач адкрыецца і «Мегатоп»), крама тавараў для дома Luval.

На трэцім паверсе размясцілі фудкорт. А таксама бачныя шыльды Divan.by (мэбля) і Askona (падушкі, матрацы).

У цэнтры ёсць і сямейны актывіці-парк Prizma Park на 3 тыс.кв. м, які аб'яднаў у сабе розныя фарматы — ад дзіцячага лабірынта да батутаў і ніндзя-парка.

Па суседстве з паркам неўзабаве адкрыецца кінатэатр з трыма заламі рознага ўзроўню камфортнасці. Ён зможа змяшчаць адначасова да 250 гледачоў.

Такога ў райцэнтрах яшчэ не было. У Смаргоні пустуючы завод ператварылі ў велізарны гандлёвы цэнтр

У Мінску адкрываецца гандлёвы цэнтр «Чэрвеньскі»

Якія гандлёвыя цэнтры адкрыюцца сёлета ў Мінску

Nashaniva.com