Расійскі дэпутат назваў Беларусь «Беларускай ССР»

Дырэктар Курскай АЭС і дэпутат абласной Думы Расіі Аляксандр Увакін расказаў, што з-за ўварвання ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Курскай вобласці будаўніцтва другой чаргі электрастанцыі ўскладнілася. Сярод будаўнікоў былі і беларусы. Але кажучы пра іх, Увакін назваў нашу краіну часткай СССР.

22.09.2024 / 20:10

Аляксандр Увакін. Скрын відэа «ТВК Курчатов»

«Што тычыцца будоўлі, то там іншая крыху сітуацыя. Там вахтавікі. То-бок людзі, якія прыязджаюць на 2-3 тыдні ў заробкі. Частка з іх была з Беларускай ССР. Колькі мы іх там бачылі? Некалькі сотняў беларусаў. Іх не прымусіш. Ці занадта даўгі рубель плаціць трэба, ці… Ну, адседзяцца, скончыцца гэта ўсё», — сказаў на ТБ Увакін.

Украінская армія зайшла на тэрыторыю Курскай вобласці 6 жніўня 2024 года. Расейцы пазней змаглі адваяваць частку тэрыторыі, але не цалкам.

Nashaniva.com