Паўднёвую Афрыку накрыў незвычайна моцны снегапад

У некаторых раёнах выпала да двух метраў снегу.

22.09.2024 / 22:42

Фота: сацсеткі

У суботу Паўднёвую Афрыку накрыў незвычайна моцны снегапад, паведамляе агентва AFP.

Асабліва пацярпела шаша, якая злучае гарады Ёханэсбург і Дурбан. Некалькі ўчасткаў былі зачыненыя, і нават аб'язныя шляхі аказаліся непраходнымі, паведамілі афіцыйныя асобы. Людзі захраслі ў аўто і правялі ў іх усю ноч. Адзін з аўтамабілістаў расказваў, што правёў у машыне з дзецьмі больш за 13 гадзін.

SNOW ⛄️ in South Africa. Our guys say 1996 was the last heavy snowfall here. Wow.. the lions looked beyond stunning in this Winter Wonderland landscape. What a privilege to witness this highly unusual occurrence in Africa. ❤️ pic.twitter.com/iRarBijQpv

— @ggconservation (@gglionsNPC) September 21, 2024

Грузавікі былі прыпаркаваны на абочыне дарогі з пятніцы. Аўтобусы, якія курсуюць паміж правінцыямі, затрымаліся на заправачных станцыях прыкладна на сем гадзін.

Адно з мясцовых выданняў піша, што ў выніку пераахаладжэння загінула двое чалавек, якія стаялі ў заторы праз снегапад.

Фота: сацсеткі

Як піша AFP, чакаецца ўзмацненне снегападу, у сувязі з чым у некалькіх раёнах краіны дзейнічае другое па велічыні папярэджанне аранжавага колеру.

Удалечыні ад небяспечных зон гэта рэдкая з'ява прыцягнула ўвагу людзей, якія з нецярпеннем чакалі з'яўлення снегу. Адзін мужчына са сваёй сям'ёй тры гадзіны ехаў з Ёханэсбурга ва Уорд.

Nashaniva.com