У 18 гадоў памёр футбаліст Фёдар Паланейчык

У 18 гадоў памёр футбаліст Фёдар Паланейчык, які выступаў за юнацкія каманды «Мінска», апошнім клубам быў БДУ з Д3.

23.09.2024 / 13:16

«Учора ўначы не стала футбаліста нашай каманды Фёдара Паланейчыка. Нашы спачуванні бацькам і блізкім Фёдара, а таксама ўсім, хто з ім быў знаёмы і на футбольным полі, і ў звычайным жыцці. 

Сіл вам і здароўя перажыць такую страту. Мы будзем памятаць Фёдара як таленавітага і яркага футбаліста, як добрага і жыццярадаснага чалавека», — гаворыцца ў паведамленні БДУ.

Стала вядома, што хлопец загінуў у аўтакатастрофе.

@nashaniva Загінуў 18-гадовы футбаліст — брат спявачкі PALINA #беларусь #минсксейчас #бгу #футболист #футболбеларуси #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

Nashaniva.com