17 лютага Вярхоўны суд вынесе прысуд па паляўнічай справе
Справа слухалася ў закрытым рэжыме. Абвінавачанымі па ёй праходзяць 4 былыя супрацоўнікі міліцыі.
17.02.2010 / 11:38
Справа слухалася ў закрытым рэжыме. Абвінавачанымі па ёй праходзяць 4 былыя супрацоўнікі міліцыі
Трое з міліцыянтаў знаходзяцца пад вартай, а ў адносінах да аднаго прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.
Як паведамлялася раней, сярод абвінавачаных былы начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі палкоўнік Віктар Ермакоў, былы начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РУУС Гомельскай вобласці Леанід Мінянкоў, былы начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй УУС Гомельскай вобласці Аляксандр Малаеў і былы начальнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй у стратэгічных напрамках УУС Гомельскай вобласці Дзмітрый Баранаў. Усе яны абвінавачваюцца па розных частках арт.426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў») КК Беларусі.