У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)

18-гадовы хлопец выступаў за юнацкія каманды «Мінска».

23.09.2024 / 15:33

Фёдар Паланейчык

Па інфармацыі некалькіх знаёмых сям'і, Фёдар Паланейчык загінуў у аўтакатастрофе. Ён сам знаходзіўся за рулём.

Фёдара не стала 22 верасня. Трагічны сімвалізм у тым, што ён сам выступаў на полі пад 22-м нумарам.

Раней у інтэрв’ю праекту «Ток» PALINA расказвала, што ў свой час таксама, як і браты, займалася футболам.

Развітанне з Фёдарам пачнецца з 18:00 у сталічным Елізавецінскім манастыры па адрасе Выгоцкага, 2. Пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках 24 верасня ў 14:00.

Прыносім шчырыя спачуванні ўсёй сям'і.

@nashaniva Загінуў 18-гадовы футбаліст — брат спявачкі PALINA #беларусь #минсксейчас #бгу #футболист #футболбеларуси #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

Nashaniva.com