У Добрушы за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі фельчарку і члена прафкама раённай бальніцы
20 верасня ў судзе Добрушскага раёна адбылося пасяджэнне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да Таццяны Літвяковай.
23.09.2024 / 15:06
Яе абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння высвятляецца. Працэс узначальвала суддзя Святлана Лук'янава, піша «Вясна».
Таццяна Літвякова працуе фельчаркай-лабаранткай у раённай лякарні ў Добрушы. Яна таксама з'яўляецца членам прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі Добрушскай раённай бальніцы