Telegram будзе выдаваць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў парушальнікаў
Пра новую палітыку месенджара Telegram паведаміў яго заснавальнік Павел Дураў у сваім канале. Паводле яго слоў, каманда месенджара абнавіла ўмовы надання паслуг і палітыку канфідэнцыйнасці.
23.09.2024 / 16:45
«IP-адрасы і нумары тэлефонаў тых, хто парушае нашы правілы, могуць быць раскрыты адпаведным органам у адказ на абгрунтаваныя юрыдычныя запыты», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама Дураў паведаміў, што мадэратары заблакавалі «праблемны» кантэнт, знойдзены праз функцыю пошуку, і анансаваў з'яўленне бота для даносаў на «небяспечную і незаконную» інфармацыю.
«Гэтыя меры павінны адпудзіць злачынцаў. Telegram Search прызначаны для пошуку сяброў і навін, а не для прасоўвання нелегальных тавараў», — падкрэсліў прадпрымальнік.
У пачатку верасня журналісты звярнулі ўвагу на тое, што з раздзела аб скаргах на незаконны кантэнт на старонцы FAQ телеграма знікла згадка аб прыватнасці ўсіх чатаў, а ў закрытых чатах з'явілася кнопка «Паскардзіцца», якая дапамагае адправіць паведамленне на мадэрацыю.
Пасля гэтага адміністрацыя месенджара заявіла, што палітыку бяспекі ў адносінах да закрытых чатаў не змянялі.
Пасля затрымання Паўла Дурава Telegram пачаў адказваць на запыты праваахоўных органаў
Дураў упершыню пракаментаваў сваё затрыманне ў Францыі
Павел Дураў на допыце заявіў, што супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі