Ізраіль заявіў пра больш за 300 удараў па аб'ектах «Хезбалы» ў паўднёвым Ліване

Міністэрства аховы здароўя Лівана паведамляе пра 182 загінулых і 727 параненых.

23.09.2024 / 17:12

Скрыншот з відэа

Атака стала найбольш масаванай з кастрычніка 2023 года, калі сітуацыя абвастрылася і на ізраільска-ліванскай мяжы.

«Армія абароны Ізраіля будзе наносіць больш маштабныя і дакладныя ўдары па аб'ектах тэрарыстаў, якія размешчаныя па ўсёй тэрыторыі Лівана. Удары будуць працягвацца ў найбліжэйшы час», — сказаў прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары.

23 верасня Ізраіль упершыню заклікаў жыхароў паўднёвага Лівана эвакуявацца з дамоў і іншых будынкаў, дзе, паводле іх даных, захоўваецца зброя. Бо, як яны папярэдзілі, будуць працягваць наносіць удары па групоўцы.

«Мы рыхтуемся да нанясення ўдару па тэрарыстычных аб'ектах у даліне Бекаа ў найбліжэйшы час. «Хезбала» захоўвае там стратэгічную зброю ў грамадзянскіх будынках і выкарыстоўвае насельніцтва як жывы шчыт, свядома падвяргаючы яго небяспецы. Я папярэджваю жыхароў Лівана ў вёсках даліны Бекаа. Неадкладна пакіньце гэтую тэрыторыю!» — заявіў Даніэль Хагары.

У сваім звароце на арабскай мове да жыхароў даліны ізраільскі палкоўнік Авічаі Адраі заявіў, што ў мірных жыхароў ёсць дзве гадзіны на эвакуацыю.

«Калі вы знаходзіцеся ўнутры або каля дома, у якім захоўваецца зброя «Хезбалы», вы павінны пакінуць яго на адлегласць не менш за 1000 метраў ад вёскі […] і не вяртацца да далейшага паведамлення», — сказаў ён.

Іранскаму корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі забаранілі выкарыстоўваць сродкі сувязі

«Хезбала» запусціла больш за 100 ракет па Ізраілю, ЦАХАЛ нанёс удары па Ліване

«Хезбала» паведаміла пра гібель двух кіраўнікоў і 13 байцоў

Ізраіль паведаміў, што забіў у Бейруце аднаго з камандзіраў руху «Хезбала»

Nashaniva.com